Беларуская Служба

Польскі ўрад прыпыняе памежны рух у Баброўніках

09.02.2023 10:58
Гэта рэкцыя Польшчы на вырак лукашэнкаўскага суда Анджэю Пачобуту.
    ( )
Прикордонний переїзд у Бобровниках (ілюстративне фото)Foto: Rakoon, CC0, via Wikimedia Commons

Міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі прыпыніў да далейшага распараджэння рух на польскім памежным пераходзе ў Баброўніках. Рашэнне ўступае ў сілу заўтра апоўдні.

Міністр напісаў у Twitter, што прыняў такое рашэнне «у звязку з важным інтарэсам бяспекі дзяржавы». Ён дадаў, што «у сувязі з пастановай Сейму Рэспублікі Польшча ў справе Анджэя Пачобута я даручыў сваім службам падрыхтаваць заяву на ўключэнне ў санкцыйны спіс асоб, звязаных з рэжымам Лукашэнкі, адказных за рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусі».

З лістапада 2021 года не функцыянуе таксама размешчаны ў Гродзенскай вобласці пераход «Брузгі-Кузніца».

У Брэсцкай вобласці працуе толькі ПП «Брэст-Цярэспаль».

ПР/юл